Спорт: аматарскi i прафесiйны. Дасягненнi i праблемы. Спартсмены беларусі
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Сучасная Беларусь займае дастойнае месца ў сусветнай спартыўнай супольнасці. Краіна пастаянна ўваходзіць у дваццатку мацнейшых сярод больш як 200 спартыўных дзяржаў свету, што прымаюць удзел у Алімпійскіх гульнях.
Беларусь па праву лічыцца спартыўнай краінай. У рэспубліцы прыняты заканадаўчыя акты і забяспечаны ўдзел дзяржавы ў развіцці і фінансаванні фізічнай культуры і спорту, будаўніцтве і ўтрыманні спартыўных збудаванняў, аздараўленчых цэнтраў, спартыўных клубаў, падрыхтоўцы спецыялістаў у галіне фізічнай культуры і спорту, спартсменаў высокага класа.Здаровы лад жыцця – візітная картка Беларусі
Здароўе людзей, развіццё фізічнай культуры і спорту абвешчаны ў Беларусі прыярытэтным напрамкам сацыяльнай палітыкі. Пытанні арганізацыі фізкультурна-аздараўленчай работы з насельніцтвам і развіццё масавага спорту знаходзяцца ў цэнтры ўвагі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі. Паводле слоў Кіраўніка дзяржавы, здаровы лад жыцця стаў візітнай карткай Беларусі.Штогод у Беларусі для прыхільнікаў здаровага ладу жыцця праводзяцца каля 22 тыс. спартыўных мерапрыемстваў. Традыцыйнымі сталі фізкультурна-спартыўныя спаборніцтвы "Беларуская лыжня", Усебеларускае фізкультурна-спартыўнае свята, прысвечанае Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Усебеларускі лёгкаатлетычны крос на прызы газеты "Советская Белоруссия". Адроджана сістэма рэспубліканскіх галіновых спартакіяд. У краіне праводзяцца рэспубліканскія спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па футболе "Скураны мяч", гандболе "Імклівы мяч", біятлоне, лыжных гонках і стральбе з пнеўматычнай зброі "Снежны снайпер", а таксама агульнанацыянальны хакейны турнір на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба "Залатая шайба".
Асаблівая ўвага ўдзяляецца ўдасканаленню фізічнага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі. Па ўсёй краіне для іх арганізуюцца падлеткавыя спартыўныя клубы. У Беларусі працуюць навучальныя цэнтры для падрыхтоўкі прафесійных спартсменаў, у тым ліку Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры, вучылішчы алімпійскага рэзерву, спецыялізаваныя школы алімпійскага рэзерву, дзіцяча-юнацкія спартыўныя школы.
Падрыхтоўку спартыўнага рэзерву ажыццяўляюць 464 арганізацыі фізічнай культуры і спорту, у тым ліку 11 сярэдніх школ - вучылішч алімпійскага рэзерву і 453 спецыялізаваныя вучэбна-спартыўныя ўстановы.
У названых арганізацыях фізічнай культуры і спорту праходзяць спартыўную падрыхтоўку амаль 175 тыс. юных спартсменаў.
Спартыўная інфраструктура
У рэспубліцы значна ўмацавана і прадаўжае развівацца матэрыяльна-тэхнічная база спорту. У краіне функцыянуюць больш як 23 тыс. фізкультурна-спартыўных збудаванняў. Кожны абласны цэнтр Беларусі мае ўласны палац спорту, крытую лядовую пляцоўку. Усё больш буйных аб'ектаў будуецца ў рэгіёнах. За апошнія гады ўведзены ў эксплуатацыю культурна-забаўляльны спартыўны комплекс "Чыжоўка-Арэна", фізкультурна-аздараўленчы комплекс з аквазонай і сацыяльна-абслуговай інфраструктурай (аквапарк "Лябяжы"), шматфункцыянальны фізкультурна-аздараўленчы комплекс "Мандарын", вучэбна-трэніровачны цэнтр фрыстайла са спартыўна-аздараўленчым комплексам, тэхнічны цэнтр нацыянальных зборных каманд па футболе ў горадзе Мінску; фізкультурна-аздараўленчыя комплексы ў гарадах Беразіно, Брэсце, Барысаве, Валожыне, Касцюковічы, Стоўбцах, Століне, Чэрвені, г.п. Ушачы Віцебскай вобласці, пас. Раўбічы Мінскай вобласці, г.п. Краснаполле Магілёўскай вобласці; спартыўны комплекс для гульнявых відаў спорту з лыжаролернай трасай у г. Оршы; стадыёны ў Баранавічах, Лідзе, Барысаве, Івацэвічах; лядовая арэна ў г. Шклове і іншыя збудаванні.Для прафесійных спартсменаў і аматараў у Беларусі нямала спартыўных збудаванняў сусветнага класа. Сярод іх:
На "Мінск-Арэне" і ў спартыўным комплексе "Чыжоўка-Арэна" праходзілі асноўныя матчы Чэмпіянату свету па хакеі-2014, які прымала Рэспубліка Беларусь. Абедзве арэны размешчаны ў Мінску, недалёка ад гасцініц і іншых ключавых аб'ектаў. Рашэнне Кангрэса Міжнароднай федэрацыі хакея з шайбай правесці Чэмпіянат свету па хакеі-2014 у Беларусі з'яўляецца прызнаннем высокага ўзроўню развіцця беларускага хакея, значных поспехаў у стварэнні сучаснай гульнявой базы.Адным з напрамкаў работы спартыўнай галіны, які найбольш дынамічна развіваецца, стала прыцягненне і арганізацыя правядзення на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь буйнейшых міжнародных спартыўных спаборніцтваў.
Толькі за апошні час праведзены такія вялікія спартыўныя мерапрыемствы, як чэмпіянаты свету па хакеі, веласіпедным спорце на трэку, тайландскім боксе, паўэрліфтынгу, чэмпіянаты Еўропы па мастацкай гімнастыцы, самба, боксе, індорхакеі, шахматах і многія іншыя міжнародныя спаборніцтвы.
Чэмпіянаты свету па хакеі 2014 и 2021 года
У 2014 годзе Чэмпіянат свету па хакеі ўпершыню прайшоў у Беларусі. Такое рашэнне было прынята ў маі 2009 года на штогадовым кангрэсе Міжнароднай федэрацыі хакея з шайбай (ІІХФ). Па выніках галасавання ў падтрымку Рэспублікі Беларусь было аддадзена 75 галасоў са 105 магчымых.
Міжнародная федэрацыя хакея заўсёды звяртала ўвагу на магчымасці Беларусі пры правядзенні прэстыжных спаборніцтваў. Толькі ў 2004 годзе ў Беларусі праходзілі дзве буйныя падзеі – Суперфінал Кантынентальнага кубка і Чэмпіянат свету ІІХФ сярод юніёраў. З таго часу Беларусь неаднаразова прымала хакейныя турніры.
78-ы Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай прайшоў у Мінску з 9 па 25 мая 2014 года. У ім прынялі ўдзел 16 нацыянальных каманд. Афіцыйным талісманам Чэмпіянату свету па хакеі з шайбай-2014 стаў зубр па імені Волат.
На час турніру Беларусь устанавіла бязвізавы парадак уезду ў перыяд з 25 красавіка па 31 мая 2014 года для афіцыйных удзельнікаў Чэмпіянату свету па хакеі і замежных турыстаў. Адпаведны Указ падпісаў Кіраўнік дзяржавы. Падставай для бязвізавага ўезду ў Беларусь для афіцыйных удзельнікаў чэмпіянату было ўключэнне іх у спісы афіцыйнай акрэдытацыйнай сістэмы чэмпіянату Міжнароднай федэрацыі хакея, а для турыстаў – наяўнасць арыгінальнага або электроннага білета на матчы чэмпіянату.
19 мая 2017 года на штогадовым кангрэсе Міжнароднай федэрацыі хакея ў Кёльне (Германія) прынята рашэнне, што Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай 2021 года адбудзецца ў дзвюх краінах - Беларусі і Латвіі.
І Беларусь, і Латвія другі раз будуць прымаць сусветнае хакейнае першынство. У Рызе Чэмпіянат свету па хакеі праходзіў у 2006 годзе.
Мінск і Рыга ў 2021 годзе прымуць юбілейны 85-ы Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай, гульні якога пройдуць з 7 па 23 мая. У Беларусі матчы турніру прыме "Мінск-Арэна", якая ўмяшчае больш за 15 000 гледачоў. Матчы групавой стадыі і па два чвэрцьфінальныя паядынкі прымуць сталіцы абедзвюх дзяржаў, а паўфінальныя матчы, гульні за бронзу і золата адбудуцца ў Мінску.
II Еўрапейскія гульні 2019 года ў Рэспубліцы Беларусь
21 кастрычніка 2016 года па выніках галасавання на 45-м пасяджэнні Генеральнай асамблеі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў, якое праходзіла ў Мінску, Беларусь атрымала права правядзення II Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе.
Місія II Еўрапейскіх гульняў заключаецца ў выдатнай арганізацыі незабыўнага свята спорту, якое аб'ядноўвае людзей усёй Еўропы і адкрывае Беларусь як месца з бязмежнымі магчымасцямі для рэалізацыі ідэй і праектаў у галіне спорту, турызму, культуры, эканомікі.
II Еўрапейскія гульні 2019 года ў Рэспубліцы Беларусь пройдуць у г. Мінску і Мінскім раёне прыкладна па 15 відах спорту.
Спаборніцтвы будуць арганізаваны на лепшых спартыўных збудаваннях сусветнага класа. Сярод іх: шматфункцыянальны культурна-спартыўны комплекс "Мінск-Арэна", вяслярны канал установы "РЦАП па вяслярных відах спорту" ў Заслаўі, культурна-спартыўнае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Палац спорту", шматфункцыянальны культурна-спартыўны і забаўляльны комплекс "Чыжоўка-Арэна", Палац спорту "Уручча" і іншыя.
Адкрыццё і закрыццё Еўрапейскіх гульняў плануецца на мінскім стадыёне "Дынама".
Беларускія спартсмены на Алімпіядах
Беларускія спартсмены ўдзельнічаюць у Алімпійскіх гульнях з 1952 года. Спартыўныя подзвігі трохразовага пераможцы Алімпійскіх гульняў барца Аляксандра Мядзведзя, чатырохразовых уладальнікаў алімпійскага золата гімнасткі Вольгі Корбут і фехтавальшчыцы Алены Бяловай, пяціразовай алімпійскай чэмпіёнкі Нэлі Кім, шасціразовага алімпійскага чэмпіёна Віталя Шчэрбы і многіх іншых праслаўленых беларускіх спартсменаў залатымі літарамі ўпісаны ў алімпійскую гісторыю.Самастойнай камандай беларускія спартсмены пачалі выступаць на Гульнях з 1994 года. З гэтага часу беларускія спартсмены заваявалі 97 алімпійскіх медалёў: 20 залатых, 32 сярэбраныя і 45 бронзавых. Алімпійскае золата ў Беларусь прывезлі Кацярына Карстэн (веславанне акадэмічнае, 1996, 2000), Эліна Зверава (лёгкая атлетыка, дыск, 2000), Яніна Карольчык (лёгкая атлетыка, ядро, 2000), Ігар Макараў (дзюдо, 2004), Юлія Несцярэнка (лёгкая атлетыка, 100 м, 2004), Аляксей Абалмасаў, Артур Літвінчук, Вадзім Махнёў і Раман Петрушэнка (веславанне на байдарцы, чацвёрка, 2008), Андрэй Арамнаў (цяжкая атлетыка, 2008), Аляксандр і Андрэй Багдановічы (веславанне на каноэ, двойка, 2008), Аксана Мянькова (лёгкая атлетыка, молат, 2008), Вікторыя Азаранка і Максім Мірны (тэніс, мікст, 2012), Сяргей Мартынаў (стральба кулявая, 2012), Аляксей Грышын (фрыстайл, 2010), Дар'я Домрачава (біятлон, 2014), Ала Цупер (фрыстайл, 2014), Антон Кушнір (фрыстайл, 2014), Уладзіслаў Ганчароў (скачкі на батуце, 2016), Ганна Гуськова (фрыстайл, 2018), Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Дзінара Алімбекава і Дар'я Домрачава (біятлон, эстафета, 2018).
Асабліва памятна беларусам першае алімпійскае золата, якое заваявала для суверэннай краіны Кацярына Карстэн, золата Аляксея Грышына – першага ў гісторыі беларускага спорту чэмпіёна зімовых Алімпійскіх гульняў, сенсацыйная перамога на стаметроўцы бягухі з Брэста Юліі Несцярэнка, перамога Сяргея Мартынава, які ўстанавіў на Алімпіядзе новы сусветны рэкорд.
Зімовыя Алімпійскія гульні-2014 у Сочы сталі самымі паспяховымі ў гісторыі беларускага спорту. Нашы спартсмены заваявалі 5 залатых медалёў (Дар'я Домрачава - 3, па адной узнагародзе ў Алы Цупер і Антона Кушніра) і адзін бронзавы (Надзея Скардзіна). Трохразовай алімпійскай чэмпіёнцы Дар'і Домрачавай прысвоена званне Героя Беларусі.
На летніх Алімпійскіх гульнях-2016 у Рыа-дэ-Жанэйра беларускія спартсмены заваявалі 9 медалёў: 1 залаты медаль (Уладзіслаў Ганчароў), 4 сярэбраныя медалі (Дар'я Навумава, Вадзім Стральцоў, Марыя Мамашук, Іван Ціхан), 4 бронзавыя медалі (Аляксандра Герасіменя, Ібрагім Саідаў, Джавід Гамзатаў, жаночая нацыянальная каманда па веславанні на байдарках і каноэ - Маргарыта Махнёва, Надзея Ляпешка, Вольга Худзенка і Марына Літвінчук).
На XXIII зімовых Алімпійскіх гульнях-2018, якія прайшлі 9-25 лютага ў паўднёвакарэйскім Пхёнчхане, каманда нашай краіны была прадстаўлена ў шасці відах спорту. У актыве беларускіх спартсменаў два залатыя медалі і адзін сярэбраны. Узнагароды вышэйшай вартасці заваявалі фрыстайлістка Ганна Гуськова ў лыжнай акрабатыцы і біятланісткі Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Дзінара Алімбекава і Дар'я Домрачава ў эстафеце, серабро ў Дар'і Домрачавай у мас-старце.
Гонар і павагу выклікаюць высокія рэзультаты беларускіх паралімпійцаў. На Гульнях-2010 у Ванкуверы беларусы заваявалі 9 медалёў - 2 залатыя і 7 бронзавых. На летняй Паралімпіядзе-2012 у Лондане Беларусь заваявала 10 медалёў (5 залатых, 2 сярэбраныя, 3 бронзавыя) і размясцілася на 25-м месцы падагульняючага заліку. Беларускі плывец Ігар Бокій выйграў пяць залатых медалёў Паралімпіяды, прычым на дыстанцыі 200 м комплексам ён устанавіў новы сусветны рэкорд.
На Паралімпійскіх гульнях-2014 у Сочы заваяваны 3 бронзавыя ўзнагароды: Васіль Шаптабой стаў двухразовым бронзавым прызёрам у біятлоне, Ядзвіга Скарабагатая заваявала бронзу ў лыжных гонках.
На XV летніх Паралімпійскіх гульнях-2016 у Рыа-дэ-Жанэйра беларуская зборная заваявала 10 медалёў: 8 залатых (Ігар Бокій - 6, Андрэй Праневіч - 1, Уладзімір Ізотаў - 1), 2 бронзавыя (Аляксандр Трыпуць, Ігар Бокій).
Беларускія спартсмены на зімовых Паралімпійскіх гульнях-2018 у Пхёнчхане заваявалі 12 медалёў: 4 залатыя (Святлана Саханенка - 3, Юрый Голуб - 1), 4 сярэбраныя (Дзмітрый Лобан - 2, Юрый Голуб - 2) і 4 бронзавыя (Лідзія Графеева - 2, Святлана Саханенка - 1, Юрый Голуб - 1). Гэтыя Гульні сталі самымі паспяховымі для беларускіх паралімпійцаў.
У Рэспубліцы Беларусь культывуецца больш як 130 відаў спорту. У кожнага віду спорту ёсць прыхільнікі, свае слаўныя моманты гісторыі і яркія імёны, каб пералічыць іх спатрэбяцца сотні старонак.
president.gov.by
Лучшие спортсмены Беларуси в 2017 году в Беларуси
Газета «Спортивная панорама» в 59-й раз провела опрос журналистов по определению лучших спортсменов года в Беларуси.
Лучшая спортсменка Беларуси 2017 года Татьяна Петреня и лучший спортсмен Антон Кушнир. Фото с сайта sportpanorama.byПосле подсчета голосов выяснилось, что лучшей белорусской спортсменкой 2017 года признана Татьяна Петреня (прыжки на батуте), а лучшим спортсменом — фристайлист Антон Кушнир.
В опросе были учтены голоса 97 журналистов печатных и электронных СМИ.
Чемпионка мира - 2017 Татьяна Петреня победила в голосовании за явным преимуществом, набрав 623 очка. В тройку лучших также вошли Ольга Худенко (гребля на байдарках и каноэ) — 497 баллов и Ванесса Колодинская (женская борьба) — 469, которая всего на 1 очко опередила занявшую 4-е место теннисистку Арину Соболенко — 468.
Вообще же в десятке лучших спортсменов Беларуси 2017 года сразу 8 (!) верхних строк оккупировали женщины.
Биатлонистка Дарья Домрачева, вернувшаяся в большой биатлон после рождения дочери, расположилась на 5-й позиции — 383 балла, следом расположились Анастасия Прокопенко (современное пятиборье) — 354, Александра Саснович (теннис) — 270, Александра Герасименя (плавание) — 214.
Лучшим спортсменом Беларуси оказался занявший общее 9-е место в журналистском опросе олимпийский чемпион Сочи-2014 фристайлист Антон Кушнир (204 очка), выигравший в уходящем году три этапа Кубка мира. Замкнул десятку лучших спортсменов страны велогонщик Василий Кириенко (194).
Фото: sportpanorama.byВсего в опросе были названы представители 32 видов спорта. Причем число номинантов, предложенных журналистами, оказалось рекордным — 93 спортсмена. Прежде рекордное количество фамилий называлось в 2010 году — 87.
Лучшей командой по игровым видам спорта стала женская сборная Беларуси по теннису, добравшаяся до финала Кубка федерации и драматично уступившая в решающей дуэли на корте «Чижовка-Арены» именитым соперницам из США. В неигровых видах лучшей командой названа женская сборная Беларуси по прыжкам на батуте (командное серебро на чемпионате мира).
Лучшим тренером страны признан капитан женской теннисной сборной Эдуард Дубров.
sport.tut.by
аматарскi i прафесiйны. Дасягненнi i праблемы
У Беларусі фізічнай культуры і спорце надаецца вялікая ўвага. Гэта пацвярджаюць высокія дасягненні ў спорце і наяўнасць спартыўных збудаванняў сусветнага класа.
Спартыўныя збудаванні ў Беларусі
Палітыка дзяржавы нацэлена на тое, каб усім прадаставіць магчымасць займацца спортам. Дзякуючы такому падыходу беларускія школы, ВНУ, а таксама дзіцячыя дашкольныя ўстановы выдатна абсталяваныя для заняткаў спортам.
Сёння ў краіне функцыянуе больш за 26 000 аб'ектаў фізкультурна-спартыўнага прызначэння, у тым ліку:243 стадыёна ,278 басейнаў ,5140 спартыўных залаў ,722 міні-басейна ў дзіцячых дашкольных установах ,46 спартыўных манежаў ,27 каткоў са штучным лёдам ,12212 спартыўных пляцовак.
Папулярныя віды спорту ў Беларусі
У Беларусі займаюцца многімі відамі спорту. Найбольш папулярныя: лёгкая атлетыка, футбол, гімнастыка, лыжны спорт, хакей ,тэніс, фехтаванне, барацьба, валейбол ,гандбол, плаванне ,шахматы і шашкі.
Цэнтр "Раўбічы"
Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы" лічыцца адным з лепшых у свеце цэнтраў для біятлона.
У ліку яго збудаванняў: лыжаролерная траса 6,2 км, кросавых трасах 20,5 км ,стралковы стадыён ,крыты трэніравальны каток (распранальні, сауна, трэнажорная зала, кафэ, пракат інвентара) ,трэнажорная і спартыўная залы ,гарналыжная траса (150 м) ,акрабатычны схіл для фрыстайла ,тэнісныя корты са штучным пакрыццём ,адкрытая гульнявая пляцоўка, пракат падрыхтоўкі.
Акрамя спартыўных збудаванняў у Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы" ёсць дзве 4-зоркавыя гасцініцы, рэстараны, кафэ, канферэнц-залы.
Прафесійны спорт у Беларусі
У Беларусі шмат навучальных цэнтраў для падрыхтоўкі прафесійных спартсменаў, у тым ліку: Беларускі дзяржаўны універсітэт фізічнай культуры,11 вучылішч алімпійскага рэзерву, 165 спецыялізаваных школ алімпійскага рэзерву, больш за 250 дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ ,280 ураджэнцаў Беларусі сталі чэмпіёнамі свету і Еўропы ў многіх відах спорту.
Беларусь і Алімпійскія гульні
Беларусь можа ганарыцца сваёй гісторыяй удзелу ў Алімпійскіх гульнях. 69 беларусаў сталі алімпійскімі чэмпіёнамі.
Упершыню беларусы прынялі ўдзел у Алімпійскіх гульнях у 1952 годзе ў Хельсінкі ў складзе зборнай СССР.
Як незалежная дзяржава Беларусь удзельнічала ў зімовых Алімпійскіх гульнях у Лілехамеры ў 1994 годзе і заваявала два сярэбраныя медалі.
На Алімпійскіх гульнях у Пекіне ў 2008 годзе Беларусь заваявала 19 медалёў, у тым ліку 4 залатыя і 5 сярэбраных. Найбольш паспяхова беларуская каманда выступіла ў лёгкай і цяжкай атлетыцы, веславанні на каноэ і заняла 16-е месца па колькасці заваяваных медалёў.
Таксама беларусы ўвайшлі ў лік чэмпіёнаў і прызёраў зімовых Алімпійскіх гульняў у Ванкуверы ў 2010 годзе, заваяваўшы 1 залаты медаль у фрыстайле, сярэбраны і бронзавы медалі ў біятлоне.
На летніх Алімпійскіх Гульнях-2012 у Лондане беларускія спартсмены заваявалі 12 медалёў, у тым ліку 2 залатыя і 5 сярэбраныя. У медальным заліку Алімпіяды Беларусь заняла 26 месца.
У Беларусі тры буйных цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі: у Стайках, Раўбічах і Ратамцы.
Многія знакамітыя алімпійцы родам з Беларусі.
Беларусь і Паралімпійскія гульні
У Беларусі таксама моцная паралімпійская каманда. На Паралімпійскіх гульнях у Пекіне ў 2008 годзе Беларусь заваявала 13 медалёў , у тым ліку 5 залатых .
На Х зімовай Паралімпіядзе ў Канадзе ў 2010 годзе беларускія спартсмены заваявалі 9 медалёў ( 2 залатыя , 7 бронзавых) . У медальным заліку Паралімпіяды Беларусь заняла 9- е месца , па агульнай колькасці прызавых месц паўтарыўшы рэкордны вынік Турына -2006 (1 залаты , 6 сярэбраных , 2 бронзавыя медалі).
На XIV гадовай Паралімпіядзе беларуская каманда з 10 ўзнагародамі ( 5 залатых , 2 сярэбраныя , 3 бронзавыя ) заняла 25- е месца ў выніковым медальным заліку. З 10 узнагарод беларускай каманды на Паралімпійскіх гульнях -2012 у Лондане 6 заваяваў плывец Ігар Бокій ў катэгорыях S13 і SM13 .
Хакей
Самай вялікай любоўю ў Беларусі карыстаецца хакей. У краіне праводзіцца Адкрыты чэмпіянат краіны , які складаецца з двух ліг : Экстралігі (дывізіён I) і Вышэйшай лігі ( дывізіён II) . У Экстралізе гуляюць 11 каманд ( 10 - з Беларусі , 1 - з Латвіі) , у суперніцтве якіх і вызначаецца чэмпіён краіны.
Вядучы хакейны клуб Беларусі - «Дынама -Мінск» - выступае ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі ( КХЛ) . Каманда праводзіць дамашнія матчы на « Мінск- Арэне » - адной з найбуйнейшых хакейных пляцовак у Еўропе. «Дынама -Мінск» - Чэмпіён Беларусі (2007), срэбны ( 2006) і бронзавы ( 2008 ) прызёр чэмпіянатаў Беларусі (2006 ) , двухразовы ўладальнік Кубка Беларусі ( 2005, 2006) .
Зборная Беларусі выступала на 3 зімовых Алімпіядах : у 1998 , 2002 і 2010 гадах . Найвышэйшае дасягненне - 4- е месца на зімовых Алімпійскіх гульнях у Солт -Лэйк - Сіці. Абыграўшы ў чвэрцьфінале зборную Швецыі , каманда Беларусі выйшла ў паўфінал.
Зборная Беларусі па хакеі атакуе . Фота: interfax.by.Сборная Беларусі па хакеі атакуе . Фота: interfax.by.
Зборная Беларусі выступала на 3 зімовых Алімпіядах : у 1998 , 2002 і 2010 гадах . Найвышэйшае дасягненне - 4- е месца на зімовых Алімпійскіх гульнях у Солт -Лэйк - Сіці. Абыграўшы ў чвэрцьфінале зборную Швецыі , каманда Беларусі выйшла ў паўфінал.
Па выніках Чэмпіянату свету- 2012 зборная Беларусі займае 11- е месца ў сусветным рэйтынгу ІІХФ .
У Беларусі развіваецца не толькі прафесійны , але і аматарскі хакей. У Мінску існуе аматарская «Начная хакейная ліга » ( НХЛ) . Яе матчы праводзяцца позна ўвечары. На дзіцячым і падлеткавым узроўні праводзіцца агульнанацыянальны хакейны турнір « Залатая шайба».
Футбол
Як і ва ўсім свеце, даволі вялікай папулярнасцю ў Беларусі карыстаецца футбол. У краіне прынята праграма развіцця масавага футбола, паўсюдна будуюцца футбольныя палі. У той жа час нацыянальны чэмпіянат не з'яўляецца вельмі прывабным для заўзятараў.
Біятлон
Беларускія спартсмены традыцыйна моцныя ў біятлоне. Практычна ўсе гонкі этапаў Кубка свету IBU і чэмпіянату свету беларускае тэлебачанне паказвае ў прамым эфіры. Многія біятланісты краіны дамагаліся высокіх вынікаў у гэтых спаборніцтвах : Алег Рыжанкоў , Аляксей Айдараў , Святлана Парамыгіна , Аляксандр Папоў , Вадзім Сашурын неаднаразова дамагаліся поспехаў на этапах КМ .
У апошнія гады ўсё ўвагу балельшчыкаў прыкавана да выступленняў Дар'і Домрачавай , адной з наймацнейшых біятланістак свету. Яе суперніцтва з немкай Магдаленай Нойнер стала упрыгожваннем сезона 2011/2012. Дар'я Домрачава ў 2012 годзе стала чэмпіёнкай свету ў гонцы пераследу , з'яўляецца бронзавым прызёрам АГ- 2010 . Ўладальніца малога крыштальнага глобуса па выніках Кубка свету сезона-2010/11 ў мас -старце , двух малых крыштальных глобусаў па выніках КМ-2011/12 у гонцы пераследу і ў мас -старце ў 2010 годзе была названая лепшай біятланісткай года па версіі прэміі Biathlon - Award. Адразу пасля перамогі на ЧС-2012 была ўзнагароджана ордэнам Айчыны III ступені.
Теннис
Нягледзячы на адсутнасць у беларускім тэнісе такіх багатых традыцый, якія ёсць у Англіі і Іспаніі, спартыўныя заўзятары ўважліва сочаць за турнірамі серый WTA і ATP. Беларускія спартсмены ўваходзяць у эліту сусветнага тэніса і заўсёды прэтэндуюць на перамогі ў турнірах. У жаночым разрадзе гэта Вікторыя Азаранка, № 1 у рэйтынгу WTA, у мужчынскім - Максім Мірны, шматгадовы лідэр сусветнага рэйтынгу ў парным разрадзе.
На Алімпійскіх гульнях у Лондане дзве першыя ракеткі свету - Вікторыя Азаранка і Максім Мірны - аб'ядналіся ў дуэт і паспяхова выступілі ў міксце алімпійскага турніру, стаўшы чэмпіёнамі. У фінале яны перайгралі брытанскую пару Эндзі Марэй / Лора Робсон.
studopedya.ru
Рэйтынг «Самы беларускамоўны спартовы клуб Беларусі» - 2014 - Мова Спартова - Блоги
Параметры для вызначэння Рэйтынга самага беларускамоўнага спартыўнага клуба Беларусі складаюцца з 10 пунктаў, па кожнаму з якіх налічваецца максімальна ад 4 да 6 ачкоў, а масімальная колькасць складае 50 ачкоў.
Новы Рэйтынг складаецца па выніках коджнага календарнага года.
Ніжэй апісаны кожны пункт і працэдура налічэння ачкоў.
Пункты Рэйтынга наступныя:
1. Эмблема па-беларуску - максімум 4 ачкі.
2. Форма з прозвішчамі па-беларуску - макс. 6 а.
3. Беларускамоўны дыктар - макс. 6 а.
4. Беларускамоўнае табло - макс - 4 а.
5. Беларускамоўная версія сайта - макс. 6 а.
6. Старонкі ў сацыяльных сетках па-беларуску - макс 8 а.:
а) Фэйсбук - макс. 2 а.
б) Укантакце - макс 2 а.
в) Твітэр - макс 2 а.
г) Ютуб - макс. 2 а.
7. Афішы па-беларуску - макс. 4 а.
8. Праграмкі да гульняў па-беларуску - макс. 4 а.
9. Прэс-канферэнцыі па-беларуску - макс. 4 а.
10. Іншае выкарыстанне беларускай мовы - макс. 4 а.
Калі клуб увесь год выконвае ўмовы пункта, то яму налічваецца максімальная колькасць ачкоў па гэтаму пункту, калі часткова выконвае, то налічваецца толькі частка ачкоў у залежнасці ад таго, наколькі ён адпавядае пункуту. Калі па пункту няма інфармацыі, то ў адпаведнай пазіцыі ставіцца знак "?" і ён прыраўноваецца да 0 ачкоў.
Калі інфармацыя па пункту аб'ектыўна не падцверджаная (фота, відэа і г.д.) то ў адпаведным пункце выстаўляецца колькасць ачкоў са знакам "?" (напрыклад "7. Афішы - 6 ?". Калі да канца года яна не падцвярджаецца, то змяняецца на нуль ачкоў.
Мэтай Рэйтынгу з'яўляецца вызначэнне каманды, што аб'ектыўна найбольш выкарыстоўвае беларускую мову ў сваім жыцці ў дадатак да суб'ектыўнага штогадовага галасавання футбольных заўзятараў, што таксама абіраюць абіраюць самы беларускамоўны клуб Беларусі.
Ваш актыўны ўдзел дапаможа зрабіць Рэйтынг максімальна аб'ектыўным. Пішыце ў каментарах аб пунктах, што выконвае ваш клуб, не дазвольце зрабіць так, каб добрыя пачынанні каманды засталіся незаўважанымі!
by.tribuna.com








